Пліса (прыток Нёмана)
Пліса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 25 км |
Басейн | 121 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць |
• Вышыня | 194 м |
• Каардынаты | 53°40′22″ пн. ш. 25°50′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Месцазнаходжанне | за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна |
• Вышыня | 126,6 м |
• Каардынаты | 53°50′07″ пн. ш. 25°53′27″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Навагрудскі раён |
— выток, — вусце |
Пліса́ — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Пліса балцкага паходжання.
Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[1]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[2].
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).
Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[3].
З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[4]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 25 км, плошча вадазбору 121 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км.
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць і за 8 км ад Навагрудка. Генеральны кірунак цячэння — поўнач і паўночны ўсход.
Працякае ў межах Навагрудскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізавана. Упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізаванае.
Найвялікшы населены пункт на рацэ — аграгарадок Уселюб (593 чалавекі на 2008 год). Акрамя яго, рака працякае каля вёсак Шкелічы, Марцулі, Зенявічы, а таксама Пліса 1 і Пліса 2. Ва Уселюбе на рацэ плаціна і запруда ў былой шляхецкай сядзібы О’Руркаў.
Асноўныя прытокі — Беніца, Ляхаўка (справа) і Лешчанка[5] (злева).
Упадае ў Нёман каля вёскі Мікалаева. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні каля 10 метраў, хуткасць цячэння — 0,2 м/с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.